Мінгарвыканкам забараніў АГП публічна згадваць Ганчара і Красоўскага
Мінскі гарвыканкам адмовіў Аб’яднанай грамадзянскай партыі правесці пікет з нагоды 10-й гадавіны знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Пісьмовае паведамленьне пра гэта сёння раніцай паступіла ў офіс АГП, перадае Радыё "Свабода". Пікет меўся прайсці 16 верасьня на скрыжаванні вуліцы Фабрычнай і Рабочага завулка. Менавіта там 10 гадоў таму зніклі Ганчар і Красоўскі.