Лічба дня: доступ да двух сайтаў абмежавала Мінінфарм за табуяваную лексіку
Якія менавіта сайты трапілі пад абмежаванне, не паведамляецца.
Міністэрства інфармацыі Беларусі 22 студзеня абмежавала доступ да двух сайтаў. Як інфармуе БЕЛТА, рашэнне аб забароне прынятае ў адпаведнасці з законам "Аб сродках масавай інфармацыі".
Паведамляецца, што сайты выкарыстоўвалі вульгарную і табуяваную лексіку, "здольную нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам рэспублікі, у прыватнасці развіццю духоўна-маральнага патэнцыялу грамадства".
Андрэй Бастунец: Закрыццё невядомых сайтаў — папярэджанне ўсім астатнім
Лукашэнка падпісаў змены ў закон “Аб СМІ”: што ў ім новага?
Фота — gerbert.mypage.ru