Мінінфармацыі: папярэджанне рэдакцыі газеты "Народная воля" абгрунтаванае
Міністэрства інфармацыі прызнала абгрунтаваным папярэджанне рэдакцыі газеты "Народная воля", вынесенае ў сярэдзіне лістапада за адну з публікацый. Пра гэта гаворыцца ў лісце міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Міністэрства па-ранейшаму лічыць, што выданне давяло да агульнага ведама інфармацыю, распаўсюд якой забаронены, "бо матэрыялы, выкладзеныя ў артыкуле…, утрымліваюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці".
Як адзначае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, тая публікацыя была падпісана "Ігарам Драко, жыхаром Мінска", які дзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, як варта дзейнічаць апазіцыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах.
Нагадаем, што 27 лістапада рэдакцыя газеты выказвала сваю нязгоду з папярэджаннем і прасіла Мінінфармацыі яго адмяніць. На думку журналістаў, у згаданай публікацыі не было ніякага падбухторвання да экстрэмісцкай дзейнасці, а аўтар артыкула выступаў толькі за правядзенне мірнай акцыі пратэсту. Па-другое, лічыць рэдакцыя, папярэджанне вынесена з парушэннем закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму", бо інфармацыйная прадукцыя можа быць прызнана экстрэмісцкай толькі па рашэнні суда.