Мінінфармацыі вынесла папярэджанні тром рэгіянальным газетам

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні шэрагу незалежных рэгіянальных газет. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, усе папярэджанні грунтуюцца на дробных дачэпках да выходных звестак.

Папярэджанні атрымалі “Газета Слонімская”, “Intex-Press” з Баранавічаў і “Ганцавіцкі час”. Рэдактары выданняў збіраюцца аспрэчваць папярэджанні ў судзе.

“Газету Слонімскую” вінавацяць у тым, што ў двух лютаўскіх нумарах выдання нібыта не быў пазначаны наклад газеты. Насамрэч рэдакцыя размясціла лічбу накладу на першай старонцы.

“Intex-Press” і "Ганцавіцкі час" атрымалі папярэджанні за тое, што ў выходных звестках падаецца скарачэнне “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь”.

Дарэчы, пасля двух папярэджанняў на працягу года любы зарэгістраваны ў Беларусі СМІ можна зачыніць праз суд.

Фота — baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі