Міністэрства гандлю закрыла сем фірменных крамаў “Спартак”

Міністэрства гандлю закрыла сем фірменных крамаў “Спартак”

Міністэрства гандлю Беларусі прыпыніла працу адразу сем фірменых крамаў кандытарскай фабрыкі “Спартак”. Прычынай сталі парушэнні патрабаванняў па асартыменце беларускай прадукцыі, няправільнае афармленне цэннікаў, наладкі касавых апаратаў і непраўдзівая інфармацыі пра акцыі на прадукцыю. Папярэджанне чатыром гомельскім і тром мінскім крамам было вынесена яшчэ 15 сакавіка, але двух тыдняў не хапіла на выпраўленне парушэнняў.

Як распавёў тэлеканалу АНТ кіраўнік тэрытарыяльнага аддзелу кантролю гандлёвай інспекцыі Гомельскай вобласці Аляксей Баярын, толькі 28 сакавіка былі пададзеныя неабходныя дакументы пра выпраўленне памылак. Цяпер фірмовыя крамы фабрыкі “Спартак” чакаюць кантрольныя праверкі, паводле якіх будзе вырашацца пытанне іх адкрыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі