Міністр лясной гаспадаркі: Нарыхтоўка драўніны — збор ўраджаю, а не варварства

Міністр лясной гаспадаркі: Нарыхтоўка драўніны — збор ўраджаю, а не варварства

Міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа эмацыйна паразважаў пра высечку беларускіх лясоў, якую актыўна крытыкуюць. У Мінлясгасе Беларусі ў верасні прызналі, што секчы лес сталі больш, але тлумачаць гэта тым, што ён "саспеў".

"Нарыхтоўка драўніны і ёсць збор ўраджаю, цытуе словы міністра sb.by. — Чаму мы радуемся камбайну ў полі, а працу харвестэра ў лесе, які, па сутнасці, той жа камбайн, называем варварствам?".

Далей Дрожжа развіваў гэты свой тэзіс. "Наш ураджай — дрэва, — кажа ён. — ...Калі мы сячэм у гэтыя аптымальныя, навукова абгрунтаваныя тэрміны, то атрымліваем якасную сыравіну. Пазней ужо надыходзіць час "Ч", пасля якога дрэва пачынае губляць сваю ліквіднасць".

Міністр заявіў, што высечка лясоў адбываецца не стыхійна, а планава. А "міжнародныя эксперты і супольнасць станоўча адклікаюцца аб тым, што адбываецца ў нашым лесе", сцвярджае ён.

Як вядома, сёлета кампаніі, якія сякуць і прадаюць беларускі лес, паказалі рэкордную выручку. У красавіку на нарадзе Аляксандр Лукашэнка абураўся, што вялізныя тэрыторыі ў Беларусі зарастаюць хмызняком. Ён падкрэсліў, што "лесу ў нас хапае, дай бог яго перапрацаваць".

Міністр лясной гаспадаркі: Нарыхтоўка драўніны — збор ўраджаю, а не варварства
Віталь Дрожжа / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі