Міністр ЖКГ: Да 1 траўня выгляд жыроўкі павінен змяніцца

Міністр ЖКГ: Да 1 траўня выгляд жыроўкі павінен змяніцца

Да 1 траўня жыроўкі зменяць свой знешні выгляд. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Па яго словах, на першым баку жыроўкі будуць пазначаныя асноўныя сумы камунальных плацяжоў, на другім — дынаміка тарыфаў і г.д.

Таксама чыноўнік заявіў, што па ўсіх тарыфах за студзень 2016 года, якія ўжываліся няправільна, будуць зроблены пераразлікі. Яны будуць адзначаныя ў жыроўках за люты.

Новыя жыроўкі павінны прыйсці беларусам да 25 сакавіка. Іх можна будзе аплаціць без штрафаў і пені да 5 красавіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі