Мінпрацы не чакае масавых звальненняў у Беларусі

Масавых звальненняў у Беларусі хуткім часам не чакаецца. Такую заяву намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Пятра Грушніка перадае БелаПАН. Па словах чыноўніка, сітуацыя на рынку працы застаецца стабільнай, кіраванай, кантраляванай, прымаць экстраныя меры па забеспячэнні занятасці насельніцтва не трэба.

Дарэчы, узровень афіцыйнага беспрацоўя на 1 ліпеня склаў 0,9% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. На пачатак другога паўгоддзя на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне стаялі 41,7 тыс. беспрацоўных. Гэта на 2,3% менш, чым у 2008 годзе. 48% тых, хто стаіць на ўліку, атрымлівалі дапамогу па беспрацоўі. Яго сярэдні памер у чэрвені склаў 48,3 тыс. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі