Мінпрыроды: за катоў і сабак адказвае Мінкамунгас
Такую думку выказала начальніца інспекцыі дзяржкантролю па ахове жывёлаў Міністэрства прыродных рэсурсаў Наталля Мінчанка, каментуючы сітуацыю на мінскім прадпрыемстве па часовым утрыманні жывёлін "Фаўна горада".
Як паведамлялася, прадстаўнікі грамадскасці вінавацяць кіраўніцтва "Фаўны горада" у жорсткім абыходжанні з жывёлінамі. Дырэктар прадпрыемства таксама згарнуў дабраахвотніцкі рух і адмаўляецца супрацоўнічаць з абаронцамі жывёлаў.
Мінчанка адзначыла, што ў кампетэнцыю Мінпрыроды не ўваходзіць рашэнне праблемы безнаглядных жывёлаў. Паколькі асяродкам котак і сабак з'яўляюцца жыллё, за гэтых жывёлін адказвае ў першую чаргу Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Як лічыць прадстаўнік Мінпрыроды, кіраўніцтва "Фаўны горада" заняло няправільную пазіцыю па дачыненні да валанцёраў і параіла звярнуцца з скаргай у тую інстанцыю, якая наняла на працу кіраўніка "Фаўны горада".
БелаПАН