Мінск наведае кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Іспаніі

Міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Марацінас прыязджае ў Мінск 29 сакавіка. На панядзелак запланаваныя перамовы яго з беларускім калегам Сяргеям Мартынавым.
Як адзначае БелаПАН, плануецца абмеркаваць "увесь комплекс пытанняў двухбаковых адносінаў", уключна з палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай праблематыкай. З улікам старшыньства Іспаніі ў Камітэце міністраў Савета Еўропы, будуць таксама разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з гэтай арганізацыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі