"Мінск" разграміў "Нафтан", Еўдакімаў забіў супер-гол (відэа)

"Мінск" разграміў "Нафтан", Еўдакімаў забіў супер-гол (відэа)

5 лістапада стартаваў 28-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Два матчы з чатырох сённяшніх ужо скончыліся. "Мінск" разграміў "Нафтан" — 4:0 (галы на рахунку Неманьі Човіча, Алега Еўдакімава (у яго атрымаўся супер-гол), Антона Мацвяенкі і Леаніда Ковеля), а "Віцебск" выйграў у "Крумкачоў" — 2:1 (у гаспадароў двойчы забіў Раман Волкаў, у гасцей — на 88-й хвіліне з пенальці Філіп Іваноў).

Сёння адбудуцца яшчэ два паядынкі: БАТЭ — "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак а 17-й гадзіне) і "Дынама" (Брэст) — "Граніт" (а 18-й). Іншыя матчы тура пройдуць у нядзелю і панядзелак.

У БАТЭ 67 ачкоў, "Шахцёр" мае 52, мінскае "Дынама" — 49, у "Мінска" стала 47 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі