Мінск затапіла чарговая залева (фота, відэа)
Шмат дзе ў сталіцы паралізаваны транспартны рух.
Моцная залева абрынулася на Мінск зранку 14 жніўня. Як пішуць мінчукі ў сацыяльных сетках, традыцыйна заліло Нямігу, скрыжаванне праспекта Дзяржынскага з вуліцай Розы Люксембург. Акрамя таго, ёсць звесткі пра вялікія лужы каля КЗ "Мінск", на скрыжаванні вуліцы Алега Кашавога і Партызанскага праспекта, на Трасцянецкай, у Зялёным Лузе, на вуліцы Панамарэнкі. Спыніліся тралейбусы на вакзале, запыніўся рух на Лагойскім тракце.
Мінскінжпраект: Новыя ліўневыя калектары не выратуюць Мінск ад патопаў
Фота: ФБ Артур Гапановіч