Мінскае “Дынама” атрымала валявую перамогу над брэсцкімі аднаклубнікамі

Мінскае “Дынама” атрымала валявую перамогу над брэсцкімі аднаклубнікамі

Мінскае “Дынама” атрымала валявую перамогу над брэсцкімі аднаклубнікамі. 15 кастрычніка клубы сустрэліся ў матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. У канцы першага тайма брэсцкая каманда адкрыла лік голам Джоэла Фамейе і ў другой палове гульні працягвала утрымліваць гэтую перавагу.

Аднак мінчане адыграліся на 78-й хвіліне, калі Уладзімір Хвашчынскі зраўняў лік, а праз дзесяць хвілінаў той самы гулец аформіў дубль. Такім чынам, мінскае “Дынама” перамагло з лікам 2:1.

Таксама сёння згулялі “Славія” і “Іслач” — іх сустрэча скончылася з лікам 2:1.

Матчы “Шахцёр” — “Мінск” і “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман” яшчэ працягваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі