Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу над "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада
Мінскае "Дынама" атрымала валявую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У сераду дынамаўцы выйгралі на "Мінск-Арэне" ў "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада — 4:3 (0:0, 2:2, 2:1). Шайбы ў нашай каманды закідвалі Міхалёў, Спірыдонаў, Глазачаў і Стась.
Пасля 15 згуляных матчаў у мінскага "Дынама" 6 перамог у асноўны час, па 1 перамозе ў авертайме і па булітах, 7 паражэнняў у асноўны час, закінута 42 шайбы і 46 прапушчана. У Заходняй канферэнцыі дынамаўцы займаюць 6-е месца, у дывізіёне Тарасава — 4-е, а ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ — 12-е.
У пятніцу мінчукі прымаюць на сваёй пляцоўцы "Северсталь" з Чарапаўца.