Мінскае "Дынама" працягнула серыю паражэнняў у КХЛ і на сваёй пляцоўцы
Чарговае паражэнне ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пацярпела мінскае "Дынама". На сваёй пляцоўцы дынамаўцы былі разгромленыя ХК МВД — 1:5 (0:3, 0:2, 1:0). Адзначым, што адзіную шайбу ў мінчукоў закінуў Юнас Андэрсан за 1 (!) секунду да фінальнай сірэны ("Дынама" тады гуляла ў большасці).
Наступны матч дынамащцы праводзяць таксама на сваёй пляцоўцы, 21 лістапада яны прымаюць маскоўскі "Спартак".
Наступны матч дынамащцы праводзяць таксама на сваёй пляцоўцы, 21 лістапада яны прымаюць маскоўскі "Спартак".