Мінскае “Дынама” развіталася з надзеямі на плэй-оф КХЛ

Мінскае “Дынама” развіталася з надзеямі на плэй-оф КХЛ

Мінскае “Дынама” развіталася з надзеямі на плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у панядзелак у чарговым матчы чэмпіянату КХЛ беларускі клуб на “Мінск-Арэне” ў прысутнасці 9 тысяч заўзятараў прайграў “Адміралу” — 2:3 (0:0, 2:1, 0:2). У другім перыядзе дынамаўцы двойчы рэалізавалі большасць, вызначыліся Шарль Лінгле (на 25-й хвіліне) і Джасцін Фантэйн (на 30-й). Але перамогу ўтрымаць не ўдалося. У пачатку трэцяга перыяду госці лік зраўнялі. А на апошняй хвіліне мінчукі знялі брамніка — патрэбна была перамога ў асноўны час, і прапусцілі трэцюю шайбу.

Такім чынам мінскае “Дынама” пасля 53 матчаў з 67 ачкамі застаецца на 10-м месцы ў Заходняй канферэнцыі. Верагодна, на гэтай пазіцыі каманда і прыйдзе на фініш. Застаецца яшчэ згуляць тры матчы, якія не маюць ніякага турнірнага значэння: 25 студзеня “Дынама” прымае “Слован”, 27 лютага — рыжскае “Дынама”, а 1 сакавіка гуляе ў гасцях са “Слованам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі