Мінскае “Дынама” стартавала ў Лізе Еўропы з перамогі, а МТЗ-РІПА — з нічыі

Мінскае “Дынама” на сваім полі перайграў македонскую “Рэнаву”. У першым матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы мінчукам у сябе дома давялося адыгрывацца.
Першымі на 41-й хвіліне забілі македонцы. Бесарт Ібраімі дакладным ударам з-за межаў штрафной паразіў вароты Андрэя Гарбунова.

У другім тайме македонцы збілі ў штрафной Андрэя Чухлея. Пенальці рэалізаваў Сяргей Кісляк.

На перадапошняй хвіліне Алег Страхановіч, які выйшаў на замену і дэбютаваў у складзе мінчукоў, прыгожым ударам аформіў перамогу.

Тым часам адыгрывацца давялося і сталічнаму МТЗ-РІПА, які ў Чарнагорыі сустракаўся з мясцовай камандай “Сут’еска”. “Трактаразводцы” прапусцілі ў пачатку другога тайма, але на 77-й хвіліне Антон Бубноў аднавіў раўнавагу.

Матчы ў адказ адбудуцца праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі