Мінскае "Дынама" стартавала з паражэння ў групавым раўндзе Лігі Еўропы
17 верасня мінскае "Дынама" правяло першы матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы. У Пльзені дынамаўцы саступілі чэшскай "Вікторыі" — 0:2. Матч прайшоў з перавагай гаспадароў поля, якія больш кантралявалі мяч і атакавалі. Мінчукі з большасцю пагрозаў паспяхова спраўляліся. Аднак на 36-й хвіліне пасля падачы кутняга гол забіў Гаржава. Дынамаўцы спрабавалі адыграцца, але выратаваць паядынак не змаглі ды яшчэ зноў прапусцілі — на 75-й забіў гол-прыгажун Петржэлы.
"Дынама" выступала ў наступным складзе: Гутар, Вітус, Паліцевіч (капітан), Бангура, Бягуноў, Варанкоў (Цігараў, 78), Корзун, Адамавіч, Карыцька (Яроцкі, 61), Някша (Расадкін, 73), Бечырай.
У іншым паядынку нашай групы "Е" венскі "Рапід" выйграў у іспанскага "Вільярэала" — 2:1.
Наступны матч дынамаўцы правядуць 1 кастрычніка, калі на "Барысаў-Арэне" будуць прымаць "Рапід".
Фота: AFP/Getty Images