Мінскае "Дынама" ў матчы КХЛ перамагло маскоўскіх аднаклубнікаў

Мінскія дынамаўцы пасля серыі паражэнняў у Кантынентальнай хакейнай лізе распачалі пераможную серыю. У чацвер на сваёй пляцоўцы каманда Аляксандра Андрыеўскага выйграла ў маскоўскага "Дынама" з лікам 4:2 (2:2, 1:0, 1:0)  Шайбы закідвалі:

Антонаў (2) — 1:0
Уэскат (7, у большасці) — 2:0
Умарк (18, бол.) — 2:1
Гудлер (20, бол.) — 2:2
Лінтнер (33, бол.) — 3:2
Дзянісаў (50, бол.) — 4:2

Нагадаем, 28 кастрычніка ў Маскве мінчукі разграмілі сваіх аднаклубнікаў з лікам 5:1.

Пасля 27 гульняў мінскае "Дынама" мае 35 ачкоў. У агульнай табліцы дынамаўцы засталіся на 16-м месцы, у Заходняй канферэнцыі яны 9-я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі