Мінскае "Дынама" выйграла ў "Адмірала" — 5:3
Мінскае "Дынама" выйграла ў "Адмірала" — 5:3 (0:1, 4:0, 1:2). Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў у суботу на "Мінск-Арэне".
Першы перыяд мінчукі прайгралі, прапусціўшы шайбу ў меншасці. Аднак у другім рэабілітаваліся, госці былі проста разгромленыя, шайбы на рахунку Раяна Веске, Ніка Бэйлена, Джонатана Чычу і Мэта Элісана. У трэцім перыядзе дынамаўцы супакоіліся, палічылі, што перамога ў іх "у кішэні". Госці гэтым скарысталіся і спрабавалі выратаваць гульню аж да фінальнай сірэны. Аднак "Дынама" перамогу не ўпусціла. Яшчэ адна шайба на рахунку Бэйлена, яго прызналі лепшым гульцом матчу.
Статыстыка: кідкі: 41-65, у створ: 25-30, укідванні: 42-37, блакаваныя кідкі: 14-3, сілавыя прыёмы: 10-16, фол супраць гульца: 5-4, штраф: 10-10.
У мінскага "Дынама" стала 50 ачкоў пасля 35 матчаў. Яны па-ранейшаму знаходзяцца па-за межамі "зоны плэй-оф". У панядзелак, 30 лістапада, дынамаўцы будуць прымаць на сваёй пляцоўцы "Амур" з Хабараўска, пачатак у 19.30.
Фота: hcdinamo.by