Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у рыжскіх аднаклубнікаў — 3:0

Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у рыжскіх аднаклубнікаў — 3:0

У панядзелак, 25 студзеня, мінскае "Дынама" правяло чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У гасцях былі разгромленыя рыжскія аднаклубнікі — 3:0 (1:0, 2:0, 0:0). Шайбы ў мінчукоў на рахунку Гундэрсана (14-я хвіліна, у большасці), Гарошкі (22-я) і Сцяпанава (39-я, у большасці).

Беларускі клуб перарваў пяціматчавую серыю паражэнняў у чэмпіянаце КХЛ. Каманда Андрэя Кавалёва пасля 52 матчаў набрала 71 ачко і займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. "Слован" з 79 ачкамі пасля 53 гульняў знаходзіцца на 8-м месцы, 9-е займае "Медвешчак", у якога 74 ачкі, але пасля 54 матчаў.

Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 27 студзеня на сваёй пляцоўцы з піцерскім СКА, пачатак у 19.30.

Кавалёў лічыць, што ў яго каманды шанцы на плэй-оф яшчэ ёсць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі