Мінскае "Дынама" выйграла ў канадцаў і выйшла ў фінал Кубка Шпенглера

У фінал міжнароднага турніра "Кубак Шпенглера", які праходзіць у Швейцарыі, выйшлі хакеісты мінскага "Дынама". У сераду наша каманда перамагла зборную Канады з лікам 4:3 (1:1, 2:1, 1:1).
Шайбы ў дынамаўцаў закідвалі Міка Ёкела (9-я хвіліна), Дзяніс Качаткоў (24-я, 32-я) і Сяргей Варламаў (42-я).

Такім чынам, у чатырох матчах мінскае "Дынама" набрала 6 ачкоў (3 перамогі і адно паражэнне), у канадцаў засталося 4 ачкі. Таксама па 4 ачкі маюць нямецкі "Мангейм" і швейцарскі "Давос". У сённяшнім матчы паміж імі вызначыцца сапернік нашай каманды ў фінале, які пройдзе 31 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі