Мінскае "Дынама" выйшла ў наступны раўнд футбольнай Лігі Еўропы
У наступны раўнд футбольнай Лігі Еўропы выйшла мінскае "Дынама". У чацвер у Македоніі ў матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда дынамаўцы згулялі ўнічыю 1:1 з мясцовай "Рэновай" (у беларусаў вызначыўся Сяргей Кісляк — з пенальці, ён зраўняў лік на 38-й хвіліне). Паколькі "Дынама" выйграла першы матч — 2:1, далей крочыць беларускі клуб. У 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы мінскае "Дынама"
сустрэнецца з нарвежскім "Тромсэ" — 16 ліпеня (на сваім полі) і 23 ліпеня
(у гасцях).