Мінскае "Юнацтва" выйшла ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
6 верасня мінскі хакейны клуб "Юнацтва" сустракаўся ў гасцях з чэшскім "Млада Баляславам". Каманда Міхаіла Захарава змагалася за выхад з групавога этапу ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Першую сустрэчу з чэшскімі сапернікамі 16 жніўня дома мінчукі выйгралі з лікам 4:3.
Сённяшняя гульня пачалася няўдала для мінскіх хакеістаў: у першым перыядзе чэхі забілі першую шайбу. Другая траціна сустрэча прайшла на роўных — абедзве каманды адзначыліся двума галамі. У "Юнацтва" аўтарамі галоў сталі Яфіменка (на 27-й хвіліне) і Міхноў (28-я). А трэці перыяд атрымаўся безгалявым.
У выніку "Юнацтва" прайграла з лікам 2:3.
Тым не менш беларускі клуб выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў дзякуючы большай колькасці шайбаў, закінутых у пераможнай асабістай сустрэчы.