Мінская міліцыя распачала справу па факце знікнення ў Крыме беларуса
Па факце знікнення на тэрыторыі Украіны грамадзяніна Беларусі Арсенія Ваўка распачата крымінальная справа. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Алег Слепчанка.
Нагадаем, украінскія ратавальнікі спынілі пошук беларускага турыста 17 жніўня. У той жа час пошукавыя мерапрыемствы працягнула мясцовая міліцыя. Выратавальныя працы былі арганізаваныя адразу пасля знікнення ў Гурзуфе беларуска, мінчука, 1982 года нараджэння, які 6 жніўня самастойна пайшоў на схіл гары Бабуган-Яйлы.
У мерапрыемствах удзельнічалі каля 100 супрацоўнікаў МНС, праваахоўных органаў, лясніцтва, а таксама мясцовага насельніцтва. Для дастаўкі альпіністаў-ратавальнікаў у раёны пошуку ўжываўся верталёт. Да сённяшняга дня пошукі выніку не прынеслі.
БЕЛТА