Мінская міліцыя шукае мужчыну, які застрэліў дзвюх жанчын (фота)

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які застрэліў дзвюх жанчын (фота)

У вышук абвешчаны 61-гадовы Аляксандр Уладзіміравіч Каранеўскі. Як паведамляе сайт МУС, 11 верасня каля 15 гадзін у вёсцы Каменная Горка Мінскага раёна з абрэза паляўнічай стрэльбы ён забіў дзвюх жанчын і ўцёк.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 60-65 гадоў, рост 180-185 см, мажнога целаскладу, сівые кароткія валасы, магчыма мае акуляры для зроку.

Быў апрануты: штаны (джынсы) цёмнага колеру, дарожная падоўжаная куртка цёмна-сіняга колеру з гарызантальнай паласой аранжавага колеру ззаду.

Паведамляецца, што пры сабе мужчына можа мець абрэз паляўнічай стрэльбы.

Інфармацыю пра яго просяць паведамляць у міліцыю па тэлефоне 102.

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які застрэліў дзвюх жанчын (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі