Мінская студэнтка завербавала ў прастытуцыю больш за 70 дзяўчат

Мінская студэнтка завербавала ў прастытуцыю больш за 70 дзяўчат

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 22-гадовую мінчанку. Яе падазраюць у тым, што за апошнія два гады яна ўцягнула ў занятак прастытуцыяй больш за 70 дзяўчат.

Дзяўчына, студэнтка адной са сталічных ВНУ, разам са сваёй маці праз інтэрнэт шукала ў Беларусі, Украіне і Расіі маладых дзяўчат, гатовых аказваць інтымныя паслугі за мяжой. Потым анкеты кандыдатак з фатаграфіямі і апісаннем прапанаваных паслуг яна размяшчала на інтэрнэт-сайтах. Адтуль патэнцыйныя кліенты выходзілі на сувязь з мінчанкай.

Студэнтка дамаўлялася з кліентам пра кошт паслуг. Пасля гэтага дзяўчаты выязджалі ў Стамбул для аказання інтымных паслуг.

Дарэчы, дзяўчаты пералічвалі прадпрымальнай мінчанцы і яе маці частку сваіх заробкаў праз міжнародныя плацежныя сістэмы. Па звестках следчых, прыбытак ад арганізацыі і выкарыстання прастытуцыі склаў больш за 300 тысяч долараў.

Праваахоўнікі затрымалі абедзвюх падазраваных. У іх правялі ператрусы, падчас якіх выявілі і канфіскавалі больш за 200 тысяч долараў. Акрамя таго, следства арыштавала іх банкаўскія рахункі, дзе захоўвалася больш за 130 тысяч долараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі