Мінскі калекцыянер прадаў слуцкі пояс за 90 тысяч долараў (відэа)
Каб купіць рарытэт для Слуцкага краязнаўчага музея, грошы збіралі ўсім раёнам.
Сродкамі дапамагалі звычайныя случчакі, мецэнаты з Мінска і Гомеля, Жодзіна і Салігорска, дзяржаўныя арганізацыі. Патрэбная сума была сабраная і ў Слуцку з'явіўся першы арыгінальны слуцкі пояс! Ён быў выраблены ў 1762-1780 гадах на Слуцкай мануфактуры, сцвярджаюць спецыялісты.
Пояс — двухбаковы, чатырохколеравы з сярэбранымі і залатымі ніткамі. На замежных аўкцыёнах яго кошт вар'іруецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысяч еўра, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".
Нагадаем, сёння Слуцк займаецца і адраджэннем свайго гістарычнага сімвала. Згодна з дзяржаўнай праграмай па аднаўленні слуцкіх паясоў, якая была ініцыяваная Аляксандрам Лукашэнкам, там ствараюць сучасныя копіі старажытных тканых помнікаў. Сучасная копія слуцкага пояса вырабляецца з шаўковых і залатых нітак за 60 гадзін.
Унікальны, адзіны ў свеце станок, выраблены па спецыяльным заказе беларускіх тэхнолагаў і навукоўцаў, сёння працуе ў дзве змены. Дарэчы, працуе за ім жанчына. А гістарычна слуцкія паясы ткалі выключна мужчыны.