“Слуцкія паясы” паставяць на канвеер?

Разлічаная праграма на 2012-2015 гады. Урад зацвердзіў яе пастановай № 1069 ад 22 лістапада.
Як адзначыла прэс-служба ўраду, “слуцкія паясы маюць вялікае значэнне для абазначэння беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сучаснай еўрапейскай і сусветнай культурнай прасторы. Выкарыстанне патэнцыялу артэфакту айчыннай культуры як нацыянальнага брэнда сувенірнай прадукцыі мастацкіх промыслаў (рамёстваў) можа быць эфектыўным для фарміравання і ўмацавання пазітыўнага іміджу краіны”.

Згодна з праграмай, будзе ўважліва вывучацца гісторыя ўзнікнення слуцкіх паясоў, іх мастацкіх асаблівасцяў і характарыстык. Навукоўцы павінны будуць знайсці спосаб, як замяніць аўтэнтычныя слуцкія паясы на сучасныя ўзоры “пры захаванні асноўных вобразна-пластычных асаблівасцяў”.

У беларускіх музеях захоўваецца толькі 11 цэлых паясоў. Тэхналогіі ткацтва, якія выкарыстоўваліся пры іх вытворчасці, цалкам згубленыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі