Мінскія аптэкі ўжо падрыхтаваныя да сустрэчы са свіным грыпам

У сталічных аптэках у чацвер з’явіўся прэпарат, які дапамагае змагацца з вірусам грыпу
Нагадаем, днямі галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі падпісаў пастанову пра ўзмацненне санітарна-эпідэмічных мераў і захадаў гатовасці да магчымай пандэміі свінога грыпу. У суседняй Літве ўжо пачалі знікаць з аптэк дарагія антывірусныя прэпараты, беларусы ж пакуль не надта хвалююцца.

Вось што паведамілі Еўрарадыё супрацоўнікі 26-й мінскай аптэкі:

“Ніякай панікі няма, ужо ў аптэках ёсць прэпарат “Таміфлю” — прэпарат, які лечыць вірус свінога грыпу, таму ніякіх праблем няма“.

У 8-й мінскай аптэцы Еўрарадыё распавялі, што гэты прэпарат можна выкарыстоўваць у якасці прафілактыкі. Нягледзячы на высокі кошт 87830 рублёў за 10 капсул, за сённяшні дзень у аптэцы ўжо набылі каля 5 пачак “Таміфлю”.

Аптэка №8: “10 капсул дастаткова і для лячэння, і для прафілактыкі. Адзін раз у суткі трэба прымаць 7 дзён, а для прафілактыкі — 2 разы на суткі 5 дзён. Сёння пяць упаковак ужо набылі“.

Аднак неабходным прэпаратам пакуль забяспечаны яшчэ не ўсе мінскія аптэкі. Аднак тыя, хто не маюць лекаў, вывешваюць інфармацыю пра грып.

Аптэка №1: “У камерцыйных ужо ёсць, а ў нас яшчэ няма "Таміфлю", але інфармацыя, што трэба рабіць у нас у залі вісіць. Тут шмат што напісана: што такое свіны грып, якія яго наступствы для здароўя людзей, як адбываецца інфіцыраванне, ці небяспечна ўжываць свініну і прадукты з яе. Пры падазрэнні на грып свіны ў людзей што там трэба рабіць”.


Фота - РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі