Мінскія дворнікі апынуцца ў лічбавым рабстве

Смеццевоз у мінскім двары / Еўрарадыё
Смеццевоз у мінскім двары / Еўрарадыё

Мінскія ўлады прыдумалі, як кантраляваць, ці выконваюць дворнікі свае абавязкі. Для гэтага ў іх смартфоны будзе ўсталяваны трэкер, які "будзе адсочваць, дзе знаходзіцца той ці іншы працаўнік". Пра гэта расказаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў.

— Пакуль гэтае ноў-хаў разлічваем пратэставаць на майстрах. Будзе бачна, дзе ў дадзены момант знаходзіцца майстар, які кіруе брыгадай, і ці адпавядае гэта яго працоўнаму графіку, — дадаў чыноўнік.

Па сутнасці, у "новай тэхналогіі" няма нічога новага: трэкеры сёння шырока распаўсюджаныя. Толькі вось выкарыстоўваюцца па-іншаму: напрыклад, для навігацыі ці для фітнесу. Аднак на этычны бок кругласутачнага сачэння за сваімі супрацоўнікамі ў адміністрацыі Мінска, здаецца, закрылі вочы.

— Сёння любы дворнік павінен выконваць свае задачы і абавязкі, працаваць адказна. Спецыяліст павінен знаходзіцца на працоўным месцы згодна з працоўным графіку, — кажа намеснік кіраўніка Маскоўскага раёна. Дзеля такога можна і ў лічбавае рабства чалавека ўзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі