Мінскія дынамаўцы вялі ў ліку, але прайгралі маскоўскім у авертайме
Матч "Дынама-Мінск" — "Дынама-Масква"
Хакеісты мінскага "Дынама" ў другім хатнім паядынку плэй-оф КХЛ 8 сакавіка саступілі маскоўскім дынамаўцам — 2:3 (0:0, 1:0, 1:2, 0:1).
У "зуброў" шайбы забілі Сэм Энас і Роберт Хэмілтан.
Да канца асноўнага часу лік у сустрэчы быў роўны. У авертайме маскоўскае "Дынама" выявілася мацнейшым.
Цяпер лік у серыі 1:3 на карысць маскоўскай каманды. Гульня ідзе да чатырох перамог. Наступны паядынак пройдзе 10 сакавіка ў Маскве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.