Ягор Шаранговіч правёў свой найлепшы матч у НХЛ

Ягор Шаранговіч названы першай зоркай дня НХЛ

Ягор Шаранговіч названы першай зоркай дня НХЛ / twitter.com/NHLFlames

Ягор Шаранговіч правёў свой найлепшы матч у НХЛ. Беларускі нападаючы "Калгары" закінуў дзве шайбы і зрабіў дзве выніковыя перадачы. Яго каманда перамагла ў гасцях "Тампу" — 6:3 (1:1, 3:1, 2:1).

У гэтым сезоне (а ён у беларуса першы ў складзе "Калгары") у Шаранговіча ўжо 45 (25+20) ачкоў.

"Калгары" працягвае барацьбу за патрапленне ў плэй-оф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі