Мінскія кантралёры ў студзені аштрафавалі “зайцоў” на 35 мільёнаў
Як даведалася Еўрарадыё, самыя добрыя кантралёры працуюць у Віцебску. За студзень тут аштрафаваны ўсяго 21 чалавек. У Навапалоцку гэтая лічба ў 18 разоў большая – 394 “зайцы”. Дырэктар комплексу па кантролю за працай транспарту “Віцебскаблаўтатранс” Андрэй Равуцкі кажа, што адмена льготнага праезду ніяк не паўплывала на колькасць “зайцоў” у аўтобусах. Можа нават менш штрафнікоў стала.
Андрэй Равуцкі: "У снежні па наваполацкаму парку ў нас было менш аштрафавана, чым ў лістападзе. Колькасць“зайцоў” прывязаць да адмены льгот, ну, я не ведаю як… Тыя людзі, якія спрабавалі ездзіць “зайцам” да адмены льгот, тыя будуць і пасля адмены так ездзіць".
У размове з Андрэем Равуцкім высветлілася, што кантралёры ў Віцебску, мабыць, самыя лаяльныя: за студзень аштрафавалі ўсяго толькі 21 “зайца”:
Андрэй Равуцкі: “За студзень па аўтобусных парках Віцебска аштрафаваны 21 безбілетны пасажыр. А вось, для прыкладу, Наваполацк, там кампосцерная сістэма, і там аштрафаваныя 394 чалавекі”.
Затое ў Мінску выручка ад “зайцоў” склала 35 мільенаў! Па словах начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення “Мінсктранса” Ганны Міхайлоўскай, за дзень ловяць каля 160 безбілетнікаў.
Ганна Міхайлоўская: "За студзень мы атрымалі 35 мільёнаў ад “зайцоў”. Гэта недзе 5 тысяч чалавек за месяц".
Выручка сталічных транспартнікаў за апошні месяц вырасла на 10 адсоткаў. Але, па словах начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення, цяпер кантралёры не ловяць “зайцоў”, а… пужаюць.
Ганна Міхайлоўская: "У нас няма мэты павялічваць колькасць аштрафаваных, у нас мэта – праводзіць тлумачальную гутарку і каб чалавек заплаціў, і людзі разумелі, што павінныя плаціць так, як і за тавар у краме. За рукі ж ніхто не хапае: прабілі і прабілі талон. Мы выязджаем разам на кантроль і нават не заходзім часам у аўтобус, бо бачым — кампосцеры “пайшлі” ўжо працаваць і людзі ўжо заплацілі".
Больш праязных білетаў з адменай ільготаў мінчане купляць не сталі…