Мінскія МТЗ-РІПА і "Дынама" выбылі з Лігі Еўропы
Сталічны МТЗ-РІПА выбыў з розыгрыша Лігі Еўропы. У матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда на сваім полі каманда Юрыя Пунтуса прайграла данецкаму "Металургу" з лікам 1:2. Нагадаем, у першым матчы МТЗ-РІПА прайграў з буйным лікам 0:3. Такі ж лёс напаткаў і мінскае "Дынама", якое ў Нарвегіі прайграла "Тромсе" — 1:4 (адзначым, што 4 галы з 5-ці былі забітыя ў апошнія 15 хвілін гульні). Нагадаем, у першым матчы была зафіксаваная нічыя 0:0.