Мінскія ўлады дазволілі мітынг і шэсце на Дзень Волі

Нагадаем, у гэты дзень у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, пазней падзеленай паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР



Вось што распавёў Еўрарадыё пра сённяшняе наведванне арганізатарамі акцыі Мінгарвыканкама намеснік старшыні руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец:



"Нас азнаёмілі з тэкстам рашэння. Яно станоўчае адносна збору каля кінатэатра "Кастрычнік" і шэсця да плошчы Бангалор. Нас усіх папярэдзілі [аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства], далі падпісаць нейкую паперу. Гэта яшчэ адзін спосаб ціску на арганізатарў шэсця".



Паводле слоў Лагвінца, між іншым, чыноўнікі папярэдзілі, што нельга выкарыстоўваць "незарэгістраваную сімволіку". Мяркуецца, што ў шэсці і мітынгу паўдзельнічаюць да 1 тысячы чалавек. Збор прызначаны каля кінатэатра "Кастрычнік" на 18-ю гадзіну 25 сакавіка, у 18.30 — пачатак шэсця, з 19.30 да 20.00 — мітынг на цэнтральнай пляцоўцы ў парку Дружбы народаў.

Заяўленая мэта акцыі на Дзень Волі — святкаванне ўгодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР, "абмеркаванне сітуацыі ў краіне і сітуацыі ў рэгіёне".

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі