Мінюст адклікаў пазоў аб ліквідацыі Партыі камуністаў

Міністэрства юстыцыі адклікала пазоў з Вярхоўнага суда аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай. Як паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста, партыя здолела выправіць парушэнні і цяпер ёй не пагражае ліквідацыя.
У інтэрв’ю Еўрарадыё лідэр ПКБ Сяргей Калякін назваў гэты крок уладаў добрым знакам для ўсяго беларускага грамадства.

“Тое, што сёння адбылося з Партыя камуністаў, магчыма, сведчыць аб тым, што мы рухаемся да дэмакратыі. Але б я не рабіў нейкіх анонсаў, такі аптымізм тут вельмі асцярожны. Але тое, што выйшлі на волю чацвёра палітвязняў, — гэта трэба вітаць. Тое, што не закрылі нашу партыю, таксама трэба вітаць. А што будзе далей — пабачым. Можа, улада робіць штучныя крокі, каб вырашыць нейкія пытанні”.

Нагадаем, учора Вярхоўны суд прыпыніў судавытворчасць па пазове аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі