Мінздароўя: У Беларусі ёсць 102 выпадкі захворвання на "свіны грып"
Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Валянціна Качан 8 лістапада заявіла пра 102 выяўленыя выпадкі захворвання на вірус грыпу А/Н1N1. "У асобных рэгіёнах сітуацыя застаецца пакуль напружанай. На фоне ўсіх вірусаў, якія лабараторна пацверджаныя ў захварэлых, у 102 выпадках – гэта 0,3%, назіраецца вылучэнне віруса грыпу А/Н1N1", — перадае "Інтэрфакс" словы чыноўніцы, якія прагучалі ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання.
Па словах спадарыні Качан, у Беларусі прыпыненая праца каля 1,3 тыс навучальных установаў, дзе абвешчаны карантын. Яна растлумачыла, што "гэтыя меры прымаюцца на месцах тэрытарыяльнымі органамі выканаўчай улады па рэкамендацыі санэпідслужбы і ўзгадненні з Мінздароўя. На сённяшні дзень асаблівая сітуацыя складаецца ў Мінску, але яна кантралюецца".