Мірон адзначыў гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну

А 5-й вечара 26 лістапада на ўездзе ў райцэнтр Лёзна залунаў бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе Радыё "Свабода". Сцяг прымацаваны да электрычных дратоў над шашой Віцебск—Лёзна. Да сцяга прымацаваная цыдулка са словамі “Вечная памяць героям Слуцкага Збройнага Чыну”.

Нагадаем, што Слуцкі збройны чын — паўстанне ўзброеных атрадаў у лістападзе і снежні 1920 года. Мэта паўстання — абарона Беларускай Народнай Рэспублікі. У беларускіх асяродках 27 лістапада адзначаецца як Дзень Герояў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі