Мітрапаліт Павел прадказаў, хто выйграе выбары ў Беларусі

Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць ціха, мірна і паспяхова. Такую думку выказаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выступаючы 19 чэрвеня на тэлеканале "Беларусь 1".

Мітрапаліт мяркуе, што ніякіх эксцэсаў на выбарах не будзе, бо народ можа ацаніць, што добра, а што дрэнна. Па яго словах, людзі будуць параўноўваць сённяшняе жыццё з тым, што было 10, 15, 20 гадоў таму. А сёння, кажа ён, усе наведвальнікі нашай краіны расказваюць пра высокі, годны ўзровень жыцця ў Беларусі.

На думку мітрапаліта, народ абярэ таго прэзідэнта, пры якім людзі будуць жыць мірна, шчасліва і ў дастатку. "Мы бачым сітуацыю, якая склалася ў нашага братняга ўкраінскага народа, дзе сёння праліваецца кроў і рвуцца снарады, а ў Беларусі мір і згода", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка БПЦ.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі