Мітрапаліт Павел выказаўся за мараторый на смяротнае пакаранне

Мітрапаліт Павел выказаўся за мараторый на смяротнае пакаранне

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел падтрымлівае мараторый на смяротнае пакаранне. Разам з тым кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы лічыць, што прыбіраць такую меру з крымінальнага кодэксу пакуль што не варта, піша tut.by.

"Каб любы чалавек, які мае намер здзейсніць нейкае злачынства, разумеў, што адплата абавязкова будзе. Калі не тут, на Зямлі, то на Страшным Судзе абавязкова будзе. Іншая справа, што той мараторый на смяротнае пакаранне, які сёння ёсць у многіх краінах, часта апраўдвае сябе. Было шмат выпадкаў, калі людзі адседжвалі вялікія тэрміны, а потым праз шмат-шмат гадоў высвятлялася, што гэта было незаслужана, што чалавек не здзяйсняў гэтага злачынства", — патлумачыў мітрапаліт Павел сваю думку.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін зазначыў, што пазіцыя БПЦ наконт смяротнай кары грунтуецца на сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы. У гэтай канцэпцыі прапануецца замяняць смяротную кару іншымі відамі пакарання. 

Дарэчы, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт таксама раней выказваўся наконт смяротнага пакарання.

5-10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць тыдзень супраць смяротнага пакарання. Паводле звестак СМІ, летасьц годзе да смяротнай кары ў Беларусі прысудзілі пяць чалавек, сёлет — ужо дваіх.

Цяпер у камеры смяротнікаў знаходзяцца чацвёра чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі