Мітрапаліт Веніямін паставіў пытанне пра мэтазгоднасць служэння па-беларуску
Мітрапаліт Веінямін
Мэтазгоднасцю служэння па-беларуску ўстурбаваўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, піша тг-канал "Хрысціянская візія".
Ён узняў гэтае пытанне 5 кастрычніка на сустрэчы старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела РПЦ епіскапа Лухавіцкага Яўфімія з місіянерамі БПЦ і духавенствам Мінскай епархіі. Адным з галоўных выступоўцаў на сустрэчы быў расійскі акцёр Мікалай Бурляеў. Ён выступаў перад беларускімі святарамі з антыўкраінскай прамовай.
Мітрапаліт Веніямін у сваім выступе скептычна выказаўся аб працах памерлага ў 2022 годзе протаіерэя Сергія Гардуна — перакладчыка Пісання на беларускую мову.
Таксама мітрапаліт прапанаваў прысутным прагаласаваць у адказ на пытанне: “Як вы лічыце: ці садзейнічае беларуская мова павелічэнню колькасці прыхаджан ці гэта штосьці штучнае?”
Паводле звестак "Хрысціянскай візіі", каля траціны прысутных прагаласавалі за падтрымку беларускай мовы. Супраць выступіла невялікая частка, а большасць устрымалася. Некалькі чалавек адкрыта выказаліся ў падтрымку беларускай мовы як богаслужбовай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.