Міжнародны конкурс моладзевых камерных ансамбляў пройдзе ў Смаргоні
ІХ Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя Агінскага пройдзе ў Смаргонскім Доме культуры з 22 па 27 сакавіка. Заяўкі на ўдзел даслалі калектывы з Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны і Расіі.
Традыцыйна мерапрыемства адкрываюць найлепшыя калектывы. Сёлета на ўрачыстае адкрыццё прыедзе камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Пятра Вандзілоўскага.
У конкурсе бяруць удзел навучэнцы сярэдніх навучальных установаў, ліцэяў-каледжаў, студэнты, магістры і аспіранты вышэйшых навучальных установаў Беларусі і замежных краінаў. Узрост удзельнікаў - да 26 гадоў.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды: Гран-пры – 2500 долараў, 1 прэмія – 2000, 2 – 1800, 3 – 1500 долараў.