Мобі заплаціць прыхільніку за кліп 10 тысяч долараў
Мобі прапанаваў сваім прыхільнікам зняць кліп на яго новую песню Ooh Yeah. Аўтар лепшага відэа атрымае прыз у памеры 10 тысяч долараў. Заяўкі на
ўдзел у конкурсе прымаюцца да 14 ліпеня.
Са знятых фанатамі кліпаў Мобі збіраецца выбраць лепшы і надаць гэтаму відэа афіцыйны статус, перадае выданне The Rolling Stone.
Кампазіцыя Ooh Yeah з'яўляецца першым трэкам апошняга альбома Мобі, Last Night. Пра гэты дыск музыка калісьці сказаў, што "хацеў бы, каб ён гучаў так жа, як маё сапраўднае жыццё".
Фота: www.celebritysmackblog.com