Моцны вецер у аўторак валіць у Мінску дрэвы (фота)

Моцны вецер у аўторак валіць у Мінску дрэвы (фота)

Моцныя дажджы і парывісты вецер да 18 метраў за секунду назіраюцца ў Мінску 25 кастрычніка. Па звестках сіноптыкаў, такое надвор'е захаваецца прынамсі да раніцы серады.

Ратавальнікі зафіксавалі выпадкі падзення дрэваў у сталіцы. На шчасце, абышлося без пацярпелых, адзначае выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Папко.

Так, ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Фогеля, дзе ад ветру дрэва звалілася на дзве машыны, прыпаркаваныя ў двары. Аўтамабілі "Опель Вектра" і "Кіа Карэнес" атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні.

Каб пазбегнуць такіх здарэнняў, ратавальнікі рэкамендуюць паркаваць аўто на адлегласці ад дрэваў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.

Моцны вецер у аўторак валіць у Мінску дрэвы (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі