Моладзевая зборная Беларусі ў меншасці перамагла латышоў – 2:1

Моладзевая зборная Беларусі па футболе правяла трэці матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы і перамагла латышоў – 2:1. Ужо на 8-й хвіліне гульні, якая праходзіла ў Барысаве, за фол апошняй надзеі быў выдалены беларускі варатар Павел Часноўскі. Другі варатар Антон Кавалеўскі, які выйшаў на замену Дзмітрыю Платонаву, згуляў добра.

Нашыя футбалісты забілі два галы, вызначыліся Сяргей Крывец (48-я хвіліна) і Дзмітрый Камароўскі (78-я). Гол у адказ за 5 хвілін да перапынку правёў форвард гасцей Алег Малашонак.

Такім чынам у восьмай адборачнай групе моладзевая зборная Беларусі ўпэўнена лідыруе, яна атрымала 3 перамогі ў трох гульнях.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі