МТЗ-РІПА наблізіўся да вылету, а “Днепр” замацаваў шанцы на бронзу

У першы дзень лістапада адбыліся матчы перадапошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
"Днепр" разграміў "Смаргонь" 4:0 і стаў галоўным прэтэндэнтам на бронзу. Магілёўцы на два ачкі апярэджваюць бліжэйшых праследавацеляў, з якіх самым грозным выглядае "Нафтан".

Футбалісты з Наваполацка выйгралі ў нядзелю на сваім полі 3:1 у "Граніта" і ў наступным туры адправяцца шукаць шчасця ў Брэст, піша партал football.by.

Унізе табліцы іншыя праблемы. Кола прэтэндэнтаў на вылет скарацілася да трох каманд. "Віцебск" прайграў у гасцях Шахцёру 0:3, "Гомель" дома саступіў мінскаму “Дынама” 1:2, а МТЗ-РІПА не справіўся з Нёманам 0:2.

Цяпер “Віцебск”, “Гомель” і МТЗ-РІПА будуць вырашаць усё ў апошнім туры. Прычым мінчукі едуць у госці да віцяблян, а "Гомель" сустрэнецца ў Барысаве з БАТЭ. Дарэчы, чэмпіён краін у нядзелю згуляў унічыю з Тарпеда 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі