МТЗ-РІПА зноў прайграў і апынуўся сярод аўтсайдэраў чэмпіянату
У нядзелю прайшлі апошнія матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мінскі МТЗ-РІПА, які днямі прабіўся ў 2-гі кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы, у нацыянальным першынстве зноў прайграў, на гэты раз на сваім полі "Віцебску" — 1:2.
Мінскае "Дынама" ў Магілёве перамагло мясцовы "Днепр" — 1:0.
Такім чынам, пасля 1-га круга чэмпіянату барысаўскі БАТЭ мае 34 ачкі. Па 22 ачкі набралі "Нафтан", "Дынама" (Мінск) і "Тарпеда" (Жодзіна). 20 ачкоў у магілёўскага "Дняпра", па 19 — у "Нёмана" і брэсцкага "Дынама", "Мінск", "Гомель" і "Шахцёр" маюць па 18 ачкоў.
Пачала акрэслівацца і група аўтсайдэраў з чатырох камандаў. Нечакана ў яе патрапіў МТЗ-РІПА, у якога 14 ачкоў і 11 месца. У "Віцебска" 13 ачкоў, у "Граніта" — 12. Зусім безнадзейна выглядае "Смаргонь", якая пакуль набрала 5 ачкоў і займае апошняе месца ў турнірнай табліцы.
2-гі круг чэмпіянату распачнецца 1 жніўня.