МУС стварае адзіны дзяржбанк звестак грамадзян, у тым ліку адбіткаў пальцаў

У Беларусі плануюць стварыць адзіную дзяржаўную сістэму пашпартна-візавых дакументаў новага пакалення. Пра гэта, як інфармуе "Хартыя'97", паведаміў у Палаце прадстаўнікоў міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў. Па словах міністра, гэта робіцца найперш для прадухілення незаконнай міграцыі, падробкі або незаконнага выкарыстання дакументаў, для падвышэння эфектыўнасці памежнага кантролю, а таксама ў мэтах процідзеяння міжнароднаму тэрарызму, арганізаванай злачыннасці.

Кіраўнік МУС паведаміў, што ў Беларусі рыхтуюцца да ўвдзення біяметрычныя пашпарты. У іх будзе прысутнічаць лічбавая фатаграфія, электронны подпіс, а таксама адбіткі пальцаў, што паскорыць, напрыклад, працэдуру перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі. Напачатку пашпарты новага пакалення будуць выдаваць на заяўнай аснове, адзначыў Анатоль Куляшоў.

"Хартыя'97" нагадвае, што масавую незаконную дактыласкапію мужчынскага насельніцтва Беларусі сталі праводзіць пасля выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. У беларусаў бяруць адбіткі пальцаў пад выглядам запрашэння ў ваенкамат, высылаюць позвы ў міліцыю. Таксама МУС стала праводзіць дактыласкапію непаўналетніх у сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі