МУС: У Беларусі няма панікі ў сувязі з тэрарыстычнымі пагрозамі
У Беларусі няма панікі ў сувязі з тэрарыстычнымі пагрозамі. Пра гэта ў пятніцу заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр Валянцін Міхневіч. Паводле яго слоў, "людзі на ўзмоцненыя меры бяспекі рэагуюць адэкватна і спакойна, вельмі дапамагаюць праваахоўнікам".
Міхневіч ацэньвае садзейнічанне грамадзян як "вялізнае". Беларусы актыўна паведамляюць міліцыі пра розныя пакінутыя рэчы, пра падазроных людзей, а праваахоўнікі рэагуюць "у адпаведнасці з раней адпрацаванымі алгарытмамі", інфармуе БЕЛТА.
У Віцебскай вобласці выратавальнікаў чатыры разы выклікалі шукаць бомбу
МУС адзначае, што на сённяшні дзень у месцах масавага знаходжання грамадзян (на вакзалах, у аэрапортах) праводзяцца "актыўныя мерапрыемствы". Таксама звяртаецца ўвага на культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы.
Фота: БЕЛТА